Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьве назіральніцы


Васіль Паленаў «Зарослая сажалка» (1879)
Васіль Паленаў «Зарослая сажалка» (1879)

У двары стаіць пасудзіна з дажджавой вадой. Гляджу, а ў ёй нечаканы жыхар абсталяваўся — жук-плывунец. Вялікі, прыгожы, спрытны. Трэба пераправіць яго ў натуральны вадаём. Я перасадзіла жука ў невялікі шкляны сподачак, але перш чым выпусьціць, захацела палюбавацца гэтым цудам прыроды.

Дапытлівым гледачом аказалася ня толькі я. Курыца, якая гуляла паблізу па садзе, таксама зацікавілася. Падышла і, сьмешна выцягваючы шыю і круцячы галавой, доўга і ўважліва разглядала незнаёмага, дзіўнага прыхадня.

Я была напагатове: «Ня ўздумай дзеўбануць!».

Цяжка сказаць, назіраць за кім было цікавей… Потым аднесла госьця ў яміну з вадою. Жыві, жук, у сваёй стыхіі, а ня шастай абы-дзе!

Вікторыя Грыніна

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG