Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША прайшлі гей-парады з нагоды 50-годзьдзя сучаснага руху за правы ЛГБТ


Архіўнае фота. Гей-парад у Нью-Ёрку, 2015 год
Архіўнае фота. Гей-парад у Нью-Ёрку, 2015 год

У Нью-Ёрку і некалькіх іншых гарадах ЗША ў нядзелю прайшлі гей-парады, прымеркаваныя да 50-й гадавіны сутыкненьняў паміж паліцыяй і наведнікамі гей-бара Stonewall Inn, якія паклалі пачатак сучаснаму руху за правы геяў і лесьбіянак.

Нью-ёркскі парад стаў адным з самых буйных за гісторыю руху. Чакалася, што ён прыцягне каля трох мільёнаў чалавек зь вясёлкавымі сьцягамі (канчатковыя лічбы пакуль невядомыя). Па вуліцах гораду прайшлі больш за 650 груп, у тым ліку грамадзкіх актывістаў, прадстаўнікоў карпарацый, палітыкаў і шырока вядомых дзеячаў культуры — агулам каля 150 тысяч чалавек, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Мэр Чыкага Лоры Лайтфут, першая лесьбіянка на пасадзе кіраўніка гораду, стала адным зь 7 кіраўнікоў чыкаскага параду.

Гісторыя штогадовых ушанаваньняў правоў геяў узыходзіць да беспарадкаў у чэрвені 1969 году, падставай да якіх паслужылі неаднаразовыя рэйды паліцыі на вядомы гей-бар Stonewall Inn, разьмешчаны ў нью-ёркскім раёне Грынвіч-Вілідж. Тагачасныя падзеі сталі паваротным момантам у барацьбе ЛГБТК-супольнасьці за грамадзянскія правы.

Больш сьціплы квір-марш «Вызваленьне» (Queer Liberation March) прайшоў ля бара ў нядзелю раніцай. Яго арганізатары заявілі, што гей-парады занадта камэрцыялізаваныя і праводзяцца пад занадта жорсткім кантролем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG