Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне ў фальшывых «рэабілітацыйных цэнтрах» трымалі ў  рабстве сотню чалавек


Вызваленыя з працоўнага рабства. Фота МУС Украіны
Вызваленыя з працоўнага рабства. Фота МУС Украіны

Ва Ўкраіне выкрылі сетку фальшывых «рэабілітацыйных цэнтраў» і вызвалілі з працоўнага рабства каля 100 чалавек.

Як паведамляе прэс-служба МУС Украіны, злачынная групоўка дзейнічала па ўсёй Украіне пад выглядам дабрачыннай арганізацыі. Людзей з наркатычнай і алькагольнай залежнасьцю незаконна ўтрымлівалі і прымушалі выконваць цяжкую працу.

У ходзе спэцапэрацыі паліцыя Ўкраіны разам з памежнай службай спынілі дзейнасьць трох такіх цэнтраў — у Марыюпалі, Львоўскай і Івана-Франкоўскай абласьцях.

«Вызначаны арганізатар групы — грамадзянін РФ», — адзначылі ў МУС Украіны. Таксама сьледчыя вызначылі яшчэ 12 удзельнікаў арганізацыі.

З «працоўных лягераў» было вызвалена каля 100 чалавек, цяпер лекары правяраюць іх здароўе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG