Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: У мяне будзе вельмі добрая размова з Пуціным


Падчас сустрэчы Дональда Трампа і Ўладзіміра Пуціна ў Хельсынкі 18 ліпеня 2018 году
Падчас сустрэчы Дональда Трампа і Ўладзіміра Пуціна ў Хельсынкі 18 ліпеня 2018 году

«Я буду мець зь ім вельмі добрую размову. І што я скажу яму, гэта ня ваша справа», — сказаў Трамп у камэнтары CNN. Чакаецца, што 28 чэрвеня Трамп і Пуцін сустрэцца на саміце G20 у Осацы, Японія.

Апошні раз прэзыдэнты сустракаліся ў фармаце сам-насам у Хэльсынкі ў ліпені 2018 году. Пасьля гэтай сустрэчы амэрыканскія заканадаўцы рэзка раскрытыкавалі Трампа за тое, што ён ня мае жорсткай пазыцыі што да адказнасьці за выяўленае спэцслужбамі ЗША ўмяшаньне ў амэрыканскія выбары 2016 году.

У канцы мінулага году не адбылася сустрэча прэзыдэнтаў ЗША і Расеі на папярэднім саміце G20 у Буэнас-Айрэсе, нягледзячы на шматлікія заявы. Прычынай гэтага стаў інцыдэнт з 24 украінскімі маракамі, захопленымі расейскімі памежнікамі каля берагоў далучанага Крыму.

Апошнім часам амэрыканскі прэзыдэнт у публічных выступах намякае на жаданьне палепшыць адносіны з Расеяй, у прыватнасьці з Уладзімірам Пуціным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG