Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тбілісі аднавілася акцыя пратэсту. Удзельнікі маюць адно патрабаваньне


Перад будынкам парлямэнта Грузіі ў Тбілісі аднавілася акцыя пратэсту. Ва ўдзельнікаў акцыі засталося адно галоўнае патрабаваньне — адстаўка кіраўніка МУС Грузіі Георгія Гахарыя.

Як заявіў адзін з арганізатараў акцыі Сэрго Галсьцяна, галоўным зьяўляецца тое, што затрыманых вызвалілі, аднак пакуль ня будзе выканана апошняе патрабаваньне, акцыі працягнуцца. Па яго ж словах, у рамках сёньняшняй акцыі ўжо заплянаваны розныя дзеяньні.

Сёньня, 26 чэрвеня, ужо сёмы дзень пратэстнай акцыі каля будынка парлямэнта Грузіі.

Антырасейскія пратэсты працягваюцца ў Тбілісі з 20 чэрвеня. Яны выкліканыя тым, што дэпутат Дзярждумы РФ Сяргей Гаўрылаў, галава дэлегацыі Міжпарлямэнцкай асамблеі праваслаўя, які падтрымлівае прызнаньне Масквой незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, заняў крэсла сьпікера грузінскага парлямэнту і зьвярнуўся да прысутных на расейскай мове.

20 чэрвеня пратэсты перарасьлі ў сутыкненьні пратэстоўцаў з паліцыяй, якая ўжыла сьлезацечны газ і гумовыя кулі супраць дэманстрантаў (якіх усяго было каля 10 000) і разагнала акцыю. Міністэрства аховы здароўя Грузіі паведаміла пра 240 пацярпелых, зь якіх 80 паліцэйскіх. Больш за 300 пратэстоўцаў былі затрыманыя.

21 чэрвеня прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ, у адпаведнасьці зь якім з 8 ліпеня ўводзіцца часовая забарона на пасажырскія авіязносіны з Грузіяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG