Палата прадстаўнікоў прыняла сёньня ў першым чытаньні папраўкі ў законы па пытаньнях эфэктыўнага функцыянаваньня ваеннай арганізацыі дзяржавы. Законапраект прадугледжвае, што адтэрміноўку ад прызыву для працягу адукацыі ў Беларусі будуць даваць толькі адзін раз, перадае БЕЛТА.
Законапраект прадставіў міністар абароны Андрэй Раўкоў. Ён адзначыў, што паводле аб'ектыўных прычынаў Узброеныя Сілы маюць цяжкасьці з камплектаваньнем асабовага складу. Зьвязана гэта як з дэмаграфічнай сытуацыяй, пагаршэньнем здароўя юнакоў, так і з існаваньнем вялікага ліку адтэрміновак ад войска.
Па колькасьці катэгорый грамадзян, якім яны прадастаўляюцца, а іх 76, Беларусь абагнала постсавецкія краіны і далёкага замежжа.
Законапраект прадугледжвае, што адтэрміноўку ад прызыву для працягу адукацыі ў Беларусі будуць даваць толькі адзін раз. Калі адтэрміноўкай студэнт ужо скарыстаўся, то на час службы ва Ўзброеных Сілах яму будзе давацца акадэмічны адпачынак.
У адпаведнасьці з праектам закону плянуецца ўвядзеньне часовага абмежаваньня на выезд з Беларусі для грамадзян, якія не зьяўляюцца на мерапрыемствы па прызыву на ваенную службу, службу ў рэзэрве або не выконваюць абавязкі па воінскім уліку.
Калі маладому чалавеку споўніцца 27 гадоў, забарона будзе зьнятая.