У горадзе Сіань у кітайскай правінцыі Шэньсі 25 чэрвеня ўрачыста адкрылі помнік Янку Купалу.
Бронзавы бюст клясыка беларускай літаратуры паставілі ў мясцовым унівэрсытэце замежных моваў, дзе, сярод іншых моваў, выкладаюць і беларускую. На гранітнай стэле па-беларуску і па-кітайску напісана: «Народны паэт Беларусi Янка Купала», пазначаны даты жыцьця.
Помнік адкрылі пры падтрымцы амбасады Беларусі ў Кітаі.