Мая вёска Мачульна пачатку 1980-х заўсёды згадваецца яешняй і невялікімі карасікамі, пасмажанымі на старой патэльні. Карасікаў мы з братамі лавілі ў сажалках, што засталася, як казалі ў вёсцы, ад «пана», уладальніка маёнтку, якога ніхто ня бачыў апошнія тры пакаленьні. Малую рыбу мы цягалі на вуды і ўпершыню патрапілі на «вялікі клёў», калі сажалкі спускалі.
Тады мы набралі рыбы ажно тры «кубінскія» мяхі. Карасікаў смажылі, сушылі альбо вэндзілі ажно два ці тры тыдні. Пах карасёў і шалупіньне ад рыбы на руках — гэта адна з маіх яскравых згадак зь вёскі Мачульна, што на Ваўкавышчыне.
Андрэй Мялешка
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org