Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У вайсковай частцы на поўдні Казахстану выбух. ВІДЭА


У казахстанскім горадзе Арысь, дзе пражываюць звыш 40 тысяч чалавек, у вайсковай частцы Міністэрства абароны адбыліся выбухі боепрыпасаў.

Паводле афіцыйных дадзеных, «ахвяраў і пацярпелых няма». У Мінабароны ўдакладнілі, што «на адным з арсэналаў адбылося ўзгараньне, якое пацягнула парывы часткі боепрыпасаў».

Мясцовыя ўлады абвясьцілі эвакуацыю людзей.

У сакавіку 2009 году за два кілямэтры ад гораду Арысь на тэрыторыі навукова-вытворчага аб'яднаньня паблізу вайсковай часткі Мінабароны адбылося ўзгараньне выбуховых рэчываў з наступнай дэтанацыяй боепрыпасаў, прызначаных да ўтылізацыі. Тады загінулі два чалавекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG