Момант падзеньня дзяўчыны трапіў на кадры відэатрансьляцыі. Гэта адбылося насупраць VIP-ложы.
Інцыдэнт адбыўся падчас нумару, які прысьвечаны слуцкім паясам, — з каната сарвалася паветраная гімнастка, паведамляе Tut.by са спасылкай на кадры відэатрансьляцыі і гледачоў, якія былі на цырымоніі адкрыцьця.
Апэратар хутка зьмяніў гэты кадар на трансьляцыі. Інцыдэнт адбыўся насупраць VIP-ложы стадыёну «Дынама», дзе праходзіла адкрыцьцё Эўрагульняў.
У прэс-службе Дырэкцыі II Эўрапейскіх гульняў «Нашай Ніве» пацьвердзілі факт здарэньня. Дзўчына зьвярталася ў лякарню, але яе не шпіталізавалі, гімнастка знаходзіцца дома.
II Эўрапейскія гульні афіцыйна адкрыліся ў Менску 22 чэрвеня. Цырымонія адкрыцьця праходзіла на стадыёне «Дынама»