Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Львове чорнай фарбай аблілі будынак консульства Беларусі


фота: Facebook Ігар Зінкевіч
фота: Facebook Ігар Зінкевіч

У Львове сёньня, 21 чэрвеня, невядомыя аблілі чорнай фарбай фасад будынка, дзе разьмяшчаецца ганаровае консульства Рэспублікі Беларусь.

Пра гэта паведамілі ў аддзеле камунікацыі Галоўнай управы Нацыянальнай паліцыі ў Львоўскай вобласьці.

Паводле паведамленьня, невядомыя ноччу аблілі фарбай сьцены, акно, дзьверы і таблічку з надпісам назвы консульства Беларусі ў Львове.

Здымкі зь месца падзеі зьмясьціў у Facebook дэпутат Львоўскай гарадзкой рады Ігар Зінкевіч.

Адкрытая крымінальная вытворчасьць паводле ч.1 арт. 296 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны (хуліганства). Максымальнае пакараньне, прадугледжанае санкцыяй артыкулу, - да пяці гадоў пазбаўленьня волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG