У Грузіі ў ноч на 21 чэрвеня прайшлі маштабныя пратэсты перад будынкам парлямэнта ў Тбілісі. Паводле розных зьвестак, каля сямі тысяч чалавек пратэставалі супраць удзелу і дзеяньняў расейскага дэпутата і старшыні Міжпарлямэнцкай асамблеі праваслаўя - Сяргей Гаўрылаў вёў паседжаньне ў будынку грузінскага парлямэнта, заняўшы крэсла сьпікера парлямэнта. Гаўрылаў - дэпутат расейскай Дзярждумы ад КПРФ, ён таксама заяўляў, што Расея прызнае незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэціі.
У сувязі з гэтым пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі старшыні парлямэнта і міністра ўнутраных справаў Грузіі. Паліцыя прымяніла супраць прысутных сьлёзацечны газ, вадамёты і гумовыя кулі.
У сувязі з гэтым пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі старшыні парлямэнта і міністра ўнутраных справаў Грузіі. Паліцыя прымяніла супраць прысутных сьлёзацечны газ, вадамёты і гумовыя кулі.