Лінкі ўнівэрсальнага доступу

16 чэрвеня паліва патаньнее на 1 капейку. Летась яно даражэла 27 разоў, сёлета 15


Дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім» зьнізіць 16 чэрвеня кошт маторнага паліва.

Дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім» зьнізіць 16 чэрвеня кошт маторнага паліва.

«У адпаведнасьці з прынятай канцэрнам палітыкай паэтапнай зьмены цэн на аўтамабільнае паліва і ў сувязі са зьніжэньнем коштаў на нафту, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ, розьнічныя цэны на маторнае паліва на АЗС з 16 чэрвеня 2019 году памяншаюцца на 1 капейку», — гаворыцца ў паведамленьні канцэрна.

Кошт бэнзіну складзе:

АІ-92-К5-Эўра — 1,57 рубля,
АІ-95-К5-Эўра — 1,67 рубля,
АІ-98-К5-Эўра — 1,79 рубля,
ДТ — 1,67 рубля.

З прычыны росту кошту нафты для беларускіх НПЗ «Белнафтахім» другі год практычна штотыдзень узьнімае цану на аўтамабільнае паліва. У 2018 годзе большасьць відаў паліва ў Беларусі даражэла 27 разоў. Сёлета паліва ў Беларусі даражэла 15 разоў, апошні раз 2 чэрвеня.

9 чэрвеня кошт бэнзіну АІ-95-К5-Эўра і дызпаліва ДТ-К5 быў зьніжаны на капейку. Цана бэнзінаў АІ-92-К5-Эўра і АІ-98-К5-Эўра засталася ранейшай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG