Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наліўка


Ян Вэрмэр, «Келіх віна» (1660)
Ян Вэрмэр, «Келіх віна» (1660)

Мой бацька любіў рыхтаваць сьлiвовую налiўку. Быў ён у гэтай справе майстрам. Ледзь толькi высьпявалi сьлiвы, бацька браўся за працу i на падваконьнi зьяўлялiся вялiзныя бутэлi з налiўкай. Сонейка грала на шкле, робячы колер налiўкі вельмі прыгожым. I я сказаў аб гэтым бацьку.

Ён паглядзеў на мяне задумлiва i адказаў:

— Зьнешняя прыгажосьць для налiўкі — не галоўнае. Прыгожым павiнен быць смак! Вось, як настоіцца наліўка, паспрабуем яе i тады даведаемся, прыгожая яна цi не. — І дадаў: — Ох, колькi ў наш час прыгожых рэчаў навокал. Ды бяда, што прыгожыя яны ў большасьці толькi звонку!

Марат Баскін

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG