Увечары 13 чэрвеня ў «Інтэлектуальным клюбе» Сьвятланы Алексіевіч выступае заснавальнік інвэстыцыйнай кампаніі VP Capital Віктар Пракапеня. Свабода вядзе жывую трансьляцыю.
Віктар Пракапеня — адзін з самых пасьпяховых бізнэсоўцаў Беларусі. У рэйтынгу часопіса «Ежедневник» ён займае 9 месца, з IT-бізнэсоўцаў яго абганяюць толькі кіраўнікі EPAM і Wargaming. Яго называюць адным з ініцыятараў і распрацоўшчыкаў «ІТ-дэкрэту».
На папярэднім паседжаньні «Інтэлектуальнага клюбу» выступалі папулярныя беларускія пісьменьнікі Альгерд Бахарэвіч і Віктар Марціновіч.
Раней гасьцямі «Інтэлектуальнага клюбу» былі перакладчыца, паэтка, тэоляг Вольга Седакова, пісьменьнікі Ўладзімер Сарокін, Людміла Ўліцкая, Рута Ванагайце, рэжысэр Аляксандар Сакураў, палітоляг Станіслаў Бялкоўскі, выбітны францускі дакумэнталіст і фатограф Ян Арт’юс Бэртран ды іншыя. Пракапеня — першы «айцішнік» у сьпісе.