Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія камуністы запатрабавалі забараніць сэрыял «Чарнобыль»


Кадар з сэрыялу «Чарнобыль»
Кадар з сэрыялу «Чарнобыль»

Партыя «Камуністы Расеі» зьвярнулася ў Роскомнадзор з патрабаваньнем абмежаваць доступ да амэрыканскага сэрыялу «Чарнобыль» на ўсіх трэкерах і рэсурсах.

У заяве партыі гаворыцца, што «ў сэрыяле „Чарнобыль“ сапраўдная трагедыя стала аб’ектам ідэалягічнай маніпуляцыі з боку тэлеканала HBO» і што фільм «уяўляе сабой ідэалягічную прыладу, каб зганьбаваць і дэманізаваць вобраз і савецкай улады, і савецкіх людзей».

Акрамя таго, прадстаўнікі партыі адправілі заяву ў МУС з просьбай распачаць крымінальную справу аб публічным паклёпе «ў дачыненьні да рэжысэра, сцэнарыста і выканаўчага прадусара сэрыялу».

Пры гэтым «Камуністы Расеі» прызналі, што «храналёгія падзей сэрыялу і ключавыя яго моманты ў большасьці сваёй адпавядаюць рэальнасьці».

Партыя «Камуністы Расеі» на апошніх выбарах у Дзярждуму з праграмай «Дзесяць сталінскіх удараў па капіталізму» заняла 5-е месца, атрымаўшы 2,27% галасоў.

На прэзыдэнцкіх выбарах 2018 году лідэр партыі Максім Сурайкін заняў 7 месца з 8 кандыдатаў з вынікам 0,68% галасоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG