Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За ўдзел у мітынгах у Казахстане пакаралі больш за 950 чалавек


Затрыманьне ў Алматы, 12 чэрвеня 2019
Затрыманьне ў Алматы, 12 чэрвеня 2019

За ўдзел у незаконных мітынгах у Нур-Султане і Алматы суд вынес адміністрацыйнае пакараньне ў дачыненьні да 957 чалавек, зь іх 670 чалавек арыштаваныя на тэрмін ад 6 да 15 сутак, аштрафаваныя 115.

Несанкцыянаваныя мітынгі ў Казахстане праходзілі 9 чэрвеня, у дзень пазачарговых прэзыдэнцкіх выбараў — за байкот выбараў, а таксама 10 чэрвеня і ў ноч на 11 чэрвеня — супраць афіцыйных вынікаў галасаваньня і за вызваленьне раней затрыманых грамадзян.

Толькі за першыя дні пратэстаў паліцыя затрымала каля 700 чалавек.

Суд над затрыманымі падчас мітынгаў, паводле сваякоў затрыманых, прайшоў у экстраным рэжыме і без адвакатаў. Да гэтага часу многіх зь іх ня могуць знайсьці родныя — нават у спэцпрыёмніку. Людзі кажуць, што іх сваякі ў гэтыя дні проста вярталіся з працы ці праходзілі міма акцый пратэстаў.

На пазачарговых выбарах 9 чэрвеня перамог прадстаўнік кіроўнай партыі Касым-Жамарт Такаеў — з красавіка ён выконвае абавязкі прэзыдэнта. Паводле зьвестак ЦВК, ён атрымаў больш за 70% галасоў выбаршчыкаў. На другім месцы — апазыцыянэр Аміржан Касанаў, на трэцім — Данія Еспаева, астатнія кандыдаты набралі менш за 5% галасоў. Прадстаўнікі апазыцыі і незалежныя назіральнікі заяўлялі пра мноства парушэньняў і ўкід бюлетэняў на карысьць Такаева.

Гэта шостыя па ліку прэзыдэнцкія выбары ў Казахстане. Папярэднія праходзілі ў 1991, 1999, 2005, 2011 і 2015 гадах. Тры разы яны былі пазачарговымі. Пераможцам аб’яўляўся Нурсултан Назарбаеў. Заходнія назіральнікі ні разу не прызнавалі прэзыдэнцкія выбары ў Казахстане свабоднымі і справядлівымі ды такімі, якія адпавядалі міжнародным стандартам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG