Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У машыне віцебскага праваабаронцы невядомыя перарэзалі тармазны шлянг


Павал Левінаў
Павал Левінаў

Пра гэта праваабаронца паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. А потым падзяліўся падрабязнасьцямі з Радыё Свабода.

— Я зразумеў, што не працуюць тармазы, калі выяжджаў з двара ранкам 12 чэрвеня. Выклікаў эвакуатар, машыну адвезьлі ў майстэрню. Па абедзе я прыйшоў, каб даведацца, што ж здарылася. Мне паказалі перарэзаны шлянг. Я падаў заяву ў міліцыю, бо мяркую, што гэта мог быць замах на маё жыцьцё. 4 траўня машына прайшла поўны тэхагляд, і тады ніякіх дэфэктаў тармазных шлянгаў не знайшлі, — кажа Павел Левінаў.

Паводле праваабаронцы, у райаддзеле міліцыі Чыгуначнага раёну ягоную заяву прынялі не адразу. Спачатку сказалі, што гаспадару транспартнага сродку не было нанесена значнай матэрыяльнай шкоды, але Павал Левінаў настояў на сваім. Ён не выключае, што дзеяньні невядомых трэба кваліфікаваць як крымінальнае злачынства.

— Зь няспраўнымі тармазамі я мог ня проста загінуць, але і забіць яшчэ колькі людзей, калі б машыну вынесла, прыкладам, на ходнікі, — кажа праваабаронца.

Па ягонай заяве праводзіцца праверка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG