Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША зьбіраюцца адправіць у Польшчу яшчэ 2 тысячы вайскоўцаў


Анджэй Дуда і Дональд Трамп
Анджэй Дуда і Дональд Трамп

ЗША разглядаюць магчымасьць адпраўкі ў Польшчу яшчэ дзьве тысячы вайскоўцаў, — сказаў амэрыканскі прэзыдэнт Дональд Трамп падчас сустрэчы з Анджэем Дудай. Сустрэча з польскім прэзыдэнтам адбылася ў Белым доме.

Па словах амэрыканскага лідэра, салдаты павінны быць перамешчаныя зь Нямеччыны і зь іншых месцаў у Эўропе. Не вядома, калі будзе прынятае канчатковае рашэньне па гэтым пытаньні.

Таксама прэзыдэнт Дональд Трамп заявіў, што разглядае магчымасьць візыту ў Польшчу.

Галоўная мэта прысутнасьці амэрыканскіх войскаў, на думку кіраўніцтваў Польшчы і ЗША — супрацьстаяньне Расеі ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе і прадухіленьне магчымасьці ўзброенага нападу з боку Масквы.

На дадзены момант ЗША не валодаюць ваеннымі базамі ні ў воднай краіне былой Варшаўскай дамовы. Пры гэтым амэрыканскія салдаты служаць у Польшчы і краінах Балтыі.

Міністар энэргетыкі ЗША Рык Пэры заявіў у сераду, што Злучаныя Штаты і Польшча падпісалі некалькі пагадненьняў, уключаючы падаўжэньне кантракту на пастаўку звадкаванага прыроднага газу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG