Як фізык Несьцярэнка ратаваў Беларусь ад Чарнобылю
Публікацыі дакумэнтаў зь асабістага архіву доктара Васіля Несьцярэнкі ў часопісе «Крыніца» (1990). У 1986, калі здарылася аварыя на ЧАЭС, ён быў дырэктарам Інстытута ядзернай энэргетыкі АН БССР у пасёлку «Сосны» пад Менску. Дакумэнты пацьвярджаюць, як насуперак рашэньням партыйнай улады, навукоўцы даводзілі праўду пра наступствы аварыі.