Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канада ня будзе выкарыстоўваць аднаразовы плястык з 2021 году


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Канада заявіла пра забарону аднаразовага выкарыстаньня плястмасы з 2021 году дзеля выратаваньня акіянаў ад забруджваньня, якое зьяўляецца глябальнай праблемай, заявіў прэм’ер-міністар Джастын Трудо.

«Я вельмі рады паведаміць, што ў 2021 годзе Канада забароніць шкодныя плястмасы для аднаразовага выкарыстаньня», — сказаў Трудо 10 чэрвеня, адзначыўшы, што Канада перапрацоўвае менш за 10% свайго плястыку.

Чакаецца, што забарона будзе прадугледжваць паступовую адмову ад поліэтыленавых пакетаў, саломінак і плястыкавых прыбораў, якія складаюць большасьць плястыкавых адходаў у морах сьвету.

Урад Канады заяўляе, што канчатковы тэрмін — 2021 год — далі, каб прадпрымальнікі мелі час прыстасавацца да правілаў.

Летась падчас саміту «Групы сямі» Канада, Францыя, Нямеччына, Вялікая Брытанія, Італія і ЭЗ падпісалі Хартыю супраць забруджваньня навакольнага асяродзьдзя ў сусьветным акіяне. Злучаныя Штаты і Японія не далучыліся да гэтай дамовы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG