Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьлядоў наркотыкаў у аналізах і на змывах з рук журналіста Галунова ня выяўлена


Іван Галуноў
Іван Галуноў

Экспэрты МУС Расеі ня выявілі сьлядоў наркотыкаў, псыхатропных і моцнадзейных рэчываў у кантрольных змывах з рук і зрэзах пазногцяў арыштаванага па абвінавачаньні ў збыце наркотыкаў журналіста «Медузы» Івана Галунова.

Пра гэта ў телеграм-канале паведаміў кіраўнік Міжнароднай праваабарончай групы «Агора» Павел Чыкава. Праваабаронца апублікаваў копію вынікаў экспэртызы.

Раней галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя Расеі Яўген Бруно заявіў, што сьлядоў наркотыкаў не знайшлі і ў аналізе мачы журналіста, здадзенай адразу пасьля затрыманьня.

Вынікі такога аналізу маюць юрыдычную сілу.

Таксама хімікі правялі аналізы рэчываў, нібыта канфіскаваных з заплечніка журналіста і ў яго ў кватэры. Гэта аказаліся какаін і вытворныя N-мэтылэфэдрона.

Іван Галуноў быў затрыманы днём 6 чэрвеня па абвінавачваньні ў замаху на збыт наркотыкаў у буйным памеры. Ён сьцьвярджае, што наркотыкі яму падкінулі паліцыянты. Крымінальны перасьлед у адносінах да сябе ён зьвязвае з расьсьледаваньнем пахавальнага бізнэсу, якія ён павінен быў апублікаваць неўзабаве. Аднымі зь дзеючых асоб расьсьледаваньня зьяўляюцца высокапастаўленыя супрацоўнікі ФСБ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG