Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экзыт-полы ў Казахстане: за Такаева прагаласавала больш як 70% 


Касым-Жамарт Такаеў
Касым-Жамарт Такаеў

Паводле дадзеных экзыт-полу Інстытуту «Қоғамдық пікір» («Моладзь»), які атрымаў ад ЦВК дазвол адсочваць вынікі галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Казахстану, за выканаўцу абавязкаў прэзыдэнта Касым-Жамарта Такаева прагаласавалі 70,13% апытаных.

Другое месца, паводле экзыт-полу, заняў апазыцыянэр Аміржан Касанаў, які набраў 15,39% галасоў.

Астатнія пяць кандыдатаў набралі менш за 5% галасоў:

Інтэрвіюеры апытвалі людзей на 325 выбарчых участках, у тым ліку ў гарадах Нур-Султан, Алматы і Шымкент, дзе прайшлі пратэсты.

Пры гэтым былы прэмʼер-міністар Казахстану апазыцыянэр Акежан Кажагельдзін заявіў журналістам, што паводле апытаньняў, якія праводзіла апазыцыя, а таксама згодна з пратаколамі зь некалькіх участкаў, якія ўдалося атрымаць назіральнікам, ніводзін з кандыдатаў не набраў патрэбных 50% для перамогі ў першым туры. Калі б вынікі былі падлічаныя сумленна, на выбарах павінен быў адбыцца другі тур, упэўнены палітык.

Кажагельдзін таксама падкрэсьліў, што ў яго ёсьць сьведчаньні ўкідаў бюлетэняў за Такаева сябрамі тэрытарыяльных выбаркамаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG