Былы прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка гатовы стаць прэмʼер-міністрам у выпадку перамогі сваёй партыі «Эўрапейская салідарнасьць» на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах.
«Калі мы пераможам на выбарах, то — так», — сказаў Парашэнка ў камэнтары «Грамадзкаму тэлебачаньню».
9 чэрвеня «Эўрапейская салідарнасьць» прадставіла першую дзясятку сьпісу на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах, прызначаных на 21 ліпеня. У яго склад увайшлі, у прыватнасьці, Парашэнка, сьпікер Вярхоўнай Рады Андрэй Парубій, віцэ-сьпікер Рады Ірына Герашчанка, камандучы дэсантна-штурмавымі войскамі генэрал-лейтэнант Міхаіла Забродзкі ды іншыя.