Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністры фінансаў G20: вялікі бізнэс павінен сумленна плаціць падаткі


G20, Фукуока
G20, Фукуока

Кіраўнікі фінансавых ведамстваў «Вялікай дваццаткі» дамовіліся пра неабходнасьць рэфармаваньня міжнароднай падатковай сыстэмы

Міністры краін G20 («Вялікай дваццаткі»), на нарадзе ў японскім горадзе Фукуока заявілі пра тое, што буйныя карпарацыі павінны плаціць справядлівую долю падаткаў і падтрымліваць мясцовыя эканомікі па меры зьніжэньня тэмпаў эканамічнага росту ва ўсім сьвеце.

Кіраўнікі фінансавых ведамстваў найбуйнейшых эканомік сьвету думаюць над увядзеньнем новай сыстэмы падаткаабкладаньня, у якой у першую чаргу будзе ўлічвацца аб’ём бізнэсу ў краіне, на тэрыторыі якой дзейнічаюць кампаніі. Пры гэтым пад увагу ня будзе прымацца, у якой краіне разьмяшчаецца штаб-кватэра той ці іншай карпарацыі.

Хоць удзельнікі сустрэчы разышліся ў меркаваньнях адносна некаторых дэталяў, у цэлым яны пагадзіліся з тым, што неабходна перагледзець існуючую падатковую сыстэму.

Краіны «Вялікай дваццаткі» паставілі перад Арганізацыяй эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця задачу аб рэфармаваньні міжнароднай падатковай сыстэмы. Цяпер буйныя карпарацыі, у тым ліку інтэрнэт-гіганты Facebook і Amazon рэгіструюцца ў краінах зь нізкімі падаткамі, напрыклад, у Ірляндыі, і амаль ня плацяць падаткаў, у той жа час атрымліваючы велізарны прыбытак на тэрыторыі краін з высокім узроўнем падаткаабкладаньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG