Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі паабяцаў жорсткі адказ украінскага войска на Данбасе


Уладзімер Зяленскі
Уладзімер Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Уладзімер Зяленскі абвінаваціў Расею ў абвастрэньні становішча на Данбасе. Па апошніх дадзеных, у ноч на 7 чэрвеня пад абстрэламі загінулі двое ўкраінскіх вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі «Азоў» і 10 чалавек былі параненыя.

Абстрэлы таксама адбываліся ў папярэднія дні, у выніку колькасьць загінулых украінскіх вайскоўцаў вырасла да чатырох чалавек.

«Абуральныя парушэньні Менскіх пагадненьняў — прымяненьне артылерыі — сьведчыць, па меншай меры, аб частковай страты кіраваньня і кантролю над наймітамі. Мы спадзяемся, што расейскі бок адновіць кантроль над гэтымі падразьдзяленьнямі », — прыводзіць словы Зяленскага прэс-служба ўкраінскага прэзыдэнта раніцай 7 чэрвеня.

На думку Зяленскага, «абстрэлы ўкраінскіх вайскоўцаў — відавочная спроба ў чарговы раз сарваць працэс перамоваў аб спыненьні агню».


5 чэрвеня ў Мінску пасьля доўгага перапынку адбылося паседжаньне Трохбаковай кантактнай групы (ТКГ) па ўрэгуляваньні сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны. На ім было абвешчана, што новае пагадненьне аб перамір’і на Данбасе павінна быць заключана 19 чэрвеня.

Прадстаўнік Украіны ў ТКГ, экс-прэзыдэнт Леанід Кучма ў той дзень падкрэсьліў, што «ўсе бакі павінны сёньня паказаць сьвету, што сапраўды хочуць «рэжыму цішыні».

«Хто б ні аддаў загад — Узброеныя сілы Ўкраіны будуць адказваць жорстка і ў адпаведнасьці з сытуацыяй. А на дыпляматычным узроўні наша пазыцыя аб неабходнасьці спыненьня агню і вызваленьня палонных застанецца цьвёрдай і нязьменнай», — заявіў 7 чэрвеня Зяленскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG