Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі сустрэўся са Столтэнбэргам у штаб-кватэры NATO


Уладзімір Зяленскі наведвае з афіцыйным візытам Брусэль
Уладзімір Зяленскі наведвае з афіцыйным візытам Брусэль

Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў у штаб-кватэру Паўночнаатлянтычнага альянсу і сустрэўся з генэральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбэргам, паведамілі ў Адміністрацыі украінскага прэзыдэнта.

Паводле прэс-сакратара прэзыдэнта, Юліі Мельнік, у прыватнасьці, ён абмеркаваў са Столтэнбэргам ваенныя дзеяньні на Данбасе.

«Генэральны сакратар асудзіў выдачу расейскіх пашпартоў жыхарам Данбасу. Генэральны сакратар заклікае Расею вярнуць захопленых украінскіх маракоў», — сказала яна.

Раней Зяленскі, які наведвае з афіцыйным візытам Брусэль, сустрэўся з Жанам-Клёдам Юнкерам, прэзыдэнтам Эўрапейскай камісіі.

Раней Адміністрацыя прэзыдэнта паведамляла, што Ўладзімір Зяленскі 4-5 чэрвеня будзе ў Брусэлі, дзе наведае інстытуцыі ЭЗ і NATO. Потым паведамлялася, што Зяленскі мае намер інфармаваць партнэраў у ЭЗ і NATO аб сытуацыі ў галіне бясьпекі на ўсходзе Ўкраіны, абмеркаваць шляхі актывізацыі міжнародных намаганьняў для спыненьня вайны на Данбасе, а таксама абмяняцца меркаваньнямі з кіраўнікамі ЭЗ і Альянсу аб далейшых ключавых рэформах ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG