Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі вярнуў Кучму ў Менскі працэс


 Леанід Кучма
Леанід Кучма

Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвясьціў, што другі прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма зноў прадставіць Кіеў у Трохбаковай кантактнай групе па мірнаму ўрэгуляваньню на Данбасе, якая працуе ў Менску.

Аб гэтым па выніках сустрэчы Зяленскі з чальцамі ўкраінскай дэлегацыі Трохбаковай кантактнай групы паведаміў 3 чэрвеня афіцыйны сайт прэзыдэнта.

«Кіраўнік дзяржавы прадставіў кіраўніка ўкраінскай дэлегацыі групы — прэзыдэнта Украіны ў 1994-2005 гадах Леаніда Кучму. Леанід Кучма прадстаўляў Украіну ў ТКГ у 2014-2018 гадах. За гэты час у Данецкай і Луганскай абласцях удалося спыніць поўнамаштабныя баявыя дзеяньні, вярнуць з палону больш за 3000 украінскіх вайскоўцаў і грамадзянскіх, пачаць аднаўленьне разбуранай інфраструктуры Данбаса», — гаворыцца ў паведамленьні.

«Мы абмяняліся думкамі, што ў першую чаргу трэба рабіць. Праблема бясьпекі — адно з галоўных пытаньняў», — сказаў Леанід Кучма. Паводле яго слоў, ужо ёсьць прапановы, якія могуць дапамагчы актывізаваць Менскі працэс.

Перамір’е, пра якое дамаўляліся на пасяджэньнях Трохбаковай кантактнай групы ў Менску, парушаліся практычна адразу. Пры гэтым бакі адмаўляюць сваю віну ў парушэньнях і абвінавачваюць супернікаў у правакацыях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG