Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская Дума абвясьціла тэндэр, каб ацаніць «шкоду» Крыму ад Ўкраіны


Дзяржаўная дума Расеі хоча ацаніць «шкоду», нібыта нанесеную Крыму Ўкраінай да анэксіі паўвострава Расеяй ў 2014 годзе. Пра гэта паведаміла расейскае агенцтва навінаў «Новости» са спасылкай на матэрыялы на партале дзяржаўных закупак.

Тэндэр на выкананьне адпаведнага даследаваньня праводзіць апарат Дзярждумы, пачатковы кошт — амаль 10 мільёнаў расейскіх рублёў (больш за 300 тысяч беларускіх). Выканаўцу плянуюць вызначыць 11 ліпеня па выніках адкрытага конкурсу. Заяўкі ад прэтэндэнтаў прымаюцца да 27 чэрвеня.

«Правядзеньне комплекснага экспэртна-аналітычнага даследаваньня ў галіне сацыяльна-эканамічнага і заканадаўчага рэгуляваньня ключавых сфэр жыцьця ў Рэспубліцы Крым і горадзе Севастопаль у пэрыяд СССР, у складзе Ўкраіны і складзе Расейскай Фэдэрацыі, а таксама параўнальнага аналізу названых пэрыядаў. Ацэнка ўрону, нанесенага Рэспубліцы Крым і гораду Севастопалю палітыкай Украіны ў пэрыяд з 1991 па 2014 год», — цытуе агенцтва «Новости» тэхзаданьне.

У матэрыялах гаворыцца пра «сыстэматычнае недафінансаваньне» Крыму і Севастопалю зь бюджэту Украіны.

«Былі парушаныя асноўныя правы грамадзян — права размаўляць і навучаць дзяцей на роднай мове, права на даступную ахову здароўя, права на спрыяльнае навакольнае асяродзьдзе, правы рускіх і нацыянальных меншасьцяў на разьвіцьцё ўласнай культуры, а таксама цэлы шэраг іншых правоў грамадзян Крыму і горада Севастопаля», — гаворыцца ў дакумэнтах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG