Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон ЗША забараніў карыстацца паслугамі Расеі пры запусках спадарожнікаў


Міністэрства абароны ЗША ўключыла Расею ў сьпіс краінаў, паслугамі якіх кампаніям у ЗША забаронена карыстацца ад 31 сьнежня 2022 году для запуску спадарожнікаў. Гэтае рашэньне было апублікаване ў чацьвер на сайце Пэнтагону ў зборніку афіцыйных дакумэнтаў Фэдэральнага рэестра амэрыканскага ўраду.

У дакумэнце сказана, што Расея ўносіцца ў пералік дзяржаваў, у які таксама ўваходзяць Кітай, КНДР, Іран, Судан і Сырыя. Іх паслугамі ад 31 сьнежня 2022 году будзе забаронена карыстацца пры правядзеньні запускаў камэрцыйных спадарожнікаў і сродкаў вывядзеньня спадарожнікаў на арбіту для аказаньня паслуг спадарожнікавай сувязі. Як вынікае з дакумэнта, гэта «стварае непрымальную рызыку ў сфэры кібэрбясьпекі ЗША».

У 2018 годзе Расея вывела на арбіту некалькі спадарожнікаў Lemur-2,
прызначаных для навігацыі судоў і для мэтэаралягічных мэтаў. У 2017 годзе расейская ракета-носьбіт «Протон-М» вывела ў космас амэрыканскі спадарожнік сувязі Echostar-21.

Выканаўчы дырэктар «Роскосмоса» касманаўт Сяргей Крыкалёў ужо заявіў, што забарона не адаб’ецца на расейскай касьмічнай індустрыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG