Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напружаньне на Балканах. Што адбываецца паміж Сэрбіяй і Косава


Паліцыя Косава
Паліцыя Косава

Эўрапейскі саюз заклікаў Бялград і Прышціну да максымальнай стрыманасьці ў сувязі з абвастрэньнем падзеяў на поўначы Косава. Пра гэта заявіў прадстаўнік зьнешнепалітычнай службы ЭЗ.

Па дадзеных СМІ, падразьдзяленьні сэрбскай арміі пачалі перамяшчацца ў бок мяжы з Косава. Таксама паведамляецца пра вылет у тым жа кірунку МіГ-29 ВПС Сэрбіі і пра тое, што міністар абароны Сэрбіі Аляксандар Вулін прысутнічае ў зоне канфлікту.

Раней прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч загадаў прывесьці войска краіны ў поўную баявую гатоўнасьць на фоне рэйдаў у паўночных рэгіёнах краіны, якія праводзяцца паліцыянтам спэцназам часткова прызнанай рэспублікі Косава. Гэтыя тэрыторыі населеныя пераважна сэрбамі. У поўную гатоўнасьць прыведзены таксама часткі МУС.


Паводле заявы прэм’ер-міністра Косава, апэрацыя зьвязана з барацьбой арганізаванай злачыннасьцю і кантрабандай. Прадстаўнік міратворчых сіл ААН у рэгіёне пацьвердзіў, што рэйды паліцыі праходзяць на ўсёй тэрыторыі Косава і не накіраваныя супраць сэрбскага насельніцтва. У Бялградзе з такой пастаноўкай пытаньня ня згодныя, паабяцаўшы дзейнічаць жорстка і неадкладна.

Падчас свайго выступу ў парлямэнце Вучыч заявіў, што Сэрбія больш не кантралюе становішча спраў у Косава, і што ён вырашыў пакласьці канец «хлусьні і самападману». Паводле яго слоў, краіна страціла тэрыторыю, атрымаўшы паразу, і неабходна зрабіць выбар, як цяпер будаваць узаемаадносіны з Косава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG