Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армію Сэрбіі прывялі ў поўную баявую гатоўнасьць пасьля сэрыі арыштаў у Косаве


Паліцэйскі спэцназ Косава эскартуе сэрбскага актывіста, архіў
Паліцэйскі спэцназ Косава эскартуе сэрбскага актывіста, архіў

Прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч распарадзіўся прывесьці войска краіны ў поўную баявую гатоўнасьць пасьля сэрыі рэйдаў паліцэйскага спэцназу часткова прызнанай рэспублікі Косава ў населеных сэрбамі паўночных рэгіёнах краіны. Пра гэта паведамляе грамадзкае Радыё і тэлебачаньне Сэрбіі (РТС). У поўнай гатоўнасьці знаходзяцца таксама часткі МУС.

З раніцы 28 траўня спэцыяльныя падразьдзяленьні косаўскай паліцыі праводзяць рэйды на тэрыторыях чатырох муніцыпалітэтаў, населеных пераважна сэрбамі. Сярод арыштаваных — да сямі сэрбскіх супрацоўнікаў косаўскай паліцыі, як удакладняе РТС. Акцыю паліцыі пацьвердзіў у твітэры прэм’ер-міністар Косава Рамуш Харадынай, паводле яго словаў, апэрацыя зьвязаная з барацьбой з арганізаванай злачыннасьцю і кантрабандай.

Прадстаўнік міратворчых сілаў ААН у рэгіёне заявіў агенцтву «Тан’юг», што рэйды паліцыі праходзяць на ўсёй тэрыторыі Косава і не накіраваныя супраць сэрбаў. У паліцыі паведамілі, што пры апэрацыі параненыя чатыры супрацоўнікі, перадае Косаўская служба Радыё Свабода. У шэрагу выпадкаў паліцыі прыходзіцца пераадольваць супраціў сэрбскага насельніцтва.

Дырэктар Канцылярыі ў справах Косава і Мэтохіі пры ўрадзе Сэрбіі Марка Джурыч заявіў агенцтву Associated Press, што дзеяньні паліцыі Косава накіраваныя на тое, каб запалохаць і выгнаць сэрбаў з часткова прызнанай рэспублікі. «Калі гэта ня спыніцца неадкладна, няма ніякіх сумневаў, што Сэрбія адрэагуе ўжо на працягу дня», — цытуе яго словы агенцтва.

27 траўня Вучыч заклікаў дэпутатаў сэрбскага парлямэнту прызнаць страту кантролю над Косава і прапанаваў пачаць наладжваць адносіны з Прыштынай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG