За год стратных арганізацый стала болей на 18, цяпер іх 1379, гэта амаль 20% ад усіх арганізацый, што працуюць у Беларусі.
Найбольшая колькасьць стратных арганізацый у Беларусі працуе ў сфэры прамысловасьці, такіх у Беларусі 349, паведамляе Белстат. Усе стратныя арганізацыі спрацавалі ва ўбытак на 707 мільёнаў рублёў у першым квартале бягучага году. Усяго ў прамысловасьці 21,6% стратных арганізацый.
Сумарная запазычанасьць усіх беларускіх арганізацый — 126 мільярдаў рублёў, 51 мільярд арганізацыі вінаватыя па крэдытах. Найбольш крэдытаў у арганізацый, якія працуюць у прамысловасьці.
Пры гэтым доля стратных арганізацый, якія працуюць у сфэры прамысловасьці, за год скарацілася на 9,1%.