Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раўці як алень. У Беларусі прайшоў чэмпіянат Эўропы ў вабленьні аленяў. ВІДЭА


39 удзельнікаў з 13 краін Эўропы сабраліся ў «Красным Бары» на чэмпіянат Эўропы ў вабленьні аленяў.

Арганізатарамі выступілі Беларускае таварыства паляўнічых і рыбакоў і паляўнічая гаспадарка «Красны Бор». Удзельнікі спаборнічалі, хто лепш праімітуе розныя віды голасу аленя ў шлюбны пэрыяд.

Найлепшым вабільшчыкам Эўропы стаў вугорац Зольтан Бур. Другое месца таксама дасталася прадстаўніку каманды Вугоршчыны Атылю Цаку. Трэцім стаў француз Парпінэлі Віржыль.

У камандным заліку месцы разьмеркаваліся наступным чынам:

1-е месца – каманда Вугоршчыны;

2-е месца – каманда Славеніі;

3-е месца – каманда Славакіі.

Каманда Беларусі заняла чацьвёртае месца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG