Зборная Фінляндыі 26 траўня перамагла на чэмпіянаце сьвету ў хакеі, заваяваўшы золата на 83-м першынстве плянэты ў Браціславе. У фінальным матчы фіны перамаглі канадзкую каманду зь лікам 3:1.
Шайбы закінулі: Марка Антыла (23, 43), Хары Пэсанэн (56) — Шы Тэадар (11).
Зборная Фінляндыі стала чэмпіёнам сьвету трэці раз у гісторыі: раней яны сталі пераможцамі ў 2011 годзе ў Браціславе, і ў 1995 годзе ў Стакгольме.
У паўфінале фіны выйгралі ў расейцаў, а канадцы перамаглі чэхаў.