На мінулых выбарах у Эўрапейскі парлямэнт у 2014 годзе яўка складала 42,61%. Пра гэта паведаміў у нядзелю прадстаўнік Эўрапарлямэнту, абвяшчаючы першыя вынікі выбараў у штаб-кватэры ЭП у Брусэлі.
Ён падкрэсьліў, што гэта папярэднія дадзеныя па 27 краінам ЭЗ безь Вялікабрытаніі, якая выходзіць з супольнасьці. Паводле яго, калі будзе ўлічаная яўка ў Злучаным Каралеўстве, дзе выбары прайшлі 23 траўня, лічба можа зьнізіцца да 48% або падняцца да 53%.