Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане перад выбарамі прадаюць агітацыйныя яйкі. Фатафакт


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На выставе-кірмашы ў Казахстане вытворца сельскагаспадарчай прадукцыі — кампанія «Алекры» — паказала яйкі з надпісам «9 ліпеня ўсе на выбары» і «Наперад, Казахстан».

​Як паведаміла прадстаўніца «Зьвязу птушкаводаў Казахстану», у кампаніі на кожнае сьвята прыдумляюць свае надпісы.

«У іх такое бывае. Яны на Вялікдзень такое робяць, летась на Курбан-айт пісалі. Такі ў іх маркетынгавы ход», — пракамэнтавала яна.

Казаскія бізнэсоўцы даўно ператваралі харчовыя прадукты ў сродак агітацыі. У 2015 годзе прадпрымальнікі запрашалі казахстанцаў на выбары з дапамогай малака, кефіру і макароны.

Летась казаскую ідэю падхапілі расейцы. Сыктыўкарскі малочны завод зьмясьціў на ўпакоўках свайго прадукту лягатып выбараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG