Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зьявіўся чарговы пастаўшчык для спэцслужбаў. Хто за ім стаіць


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

У лютым кампанія «Белінсофт» атрымала права пастаўляць прадукцыі для спэцслужбаў на экспарт. Гэта прадугледжана адмысловым указам Лукашэнкі. За кампаніяй можа стаяць чалавек, які ў мінулым працаваў у кіраўніцтве КДБ, паведамляе Tut.by.

Кампанія «Белінсофт» створана 18 сьнежня 2018 года і зарэгістравана ў невялікім дзелавым комплексе ў сталічным мікрараёне Дамброўка.

«Прадукцыя кампаніі зьяўляецца новым кірункам ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, разьвіцьця і ўкараненьня высокіх тэхналёгій у спэцыяльных сфэрах дзейнасьці, арганізацыі і правядзеньня дасьледча-канструктарскіх і навукова-дасьледчых работ», - гаворыцца ў матэрыялах да выставы «Мілекс-2019».

Асноўным прадметам экспарту кампаніі зьяўляюцца сродкі тактычнага і стратэгічнага перахопу дадзеных, прадукты ў галіне кібербясьпекі, сыстэмы забесьпячэньня бясьпекі крытычна важных аб’ектаў інфраструктуры дзяржаў.

А вось такі прыклад паслугаў і прадукцыі прыводзіць кампанія:

«Белінсофт» прапануе сыстэмы тактычнай выведкі, якія дазваляюць праваахоўным органам атрымліваць доступ да галасавых выклікаў, тэкставым паведамленьняў і інфармацыі пра месцазнаходжаньне зламысьнікаў з розных каналаў сувязі (спадарожнікавай сувязі / сотавай сувязі / Wi-Fi).

Цэнтар маніторынгу дапаможа спэцслужбам «легальна зьбіраць і апрацоўваць інфармацыю аб камунікацыях карыстальнікаў». Падтрымліваюцца рэжымы мэтавага і масавага збору дадзеных (IP, сотавая і стацыянарная сувязь). Кампанія прадастаўляе сыстэмы выяўленьня «жучкоў» і іншага шпіёнскага абсталяваньня, «таемна вызначае месцазнаходжаньне абанэнтаў 2G / 3G / 4G практычна ў любым пункце сьвету ў рэальным часе».

Паводле інфармацыі Tut.by, адным з кіраўнікоў «Белінсофта» зьяўляецца Пятро Ўладзімеравіч Трацьцяк. Чалавек з такімі прозвішчам ў 2005-2010 гадах быў намесьнікам старшыні КДБ Беларусі і загадваў аператыўна-вышуковай дзейнасьцю. Да гэтага ён узначальваў кіраваньне ўрадавай сувязі КДБ. Трацьцяк знаходзіўся ў ліку беларускіх чыноўнікаў, не ўязных на тэрыторыю Эўразьвязу. У 2014 годзе выключаны з чорнага сьпісу.

Раней права экспарту падобнай прадукцыі было толькі ў трох кампаній: «Белзнешпрамсэрвіс», «Белспецзнештэхніка» і «Белтэхэкспарт»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG