Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тураве назавуць беларускіх Абаронцаў дзікай прыроды. Ляўрэатаў выбіраюць у 110 краінах 


Фэстываль кулікоў у Тураве, архіўнае фота
Фэстываль кулікоў у Тураве, архіўнае фота

26 траўня падчас Фэстывалю кулікоў у Тураве абвесьцяць трох галоўных Абаронцаў дзікай прыроды Беларусі. За высілкі ў ахове дзікай прыроды на нацыянальным ці мясцовым узроўні гэтым званьнем ганаруе глябальная прыродаахоўная асацыяцыя BirdLife International.

Падзею ладзяць грамадзкая арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) і Тураўскі райвыканкам.

Летась першымі ляўрэатамі сталі вядомы арнітоляг Уладзімер Іваноўскі, былы супрацоўнік заказьніка «Выганашчанскае» Мікалай Варабей і старшы дзяржаўны інспэктар Тураўскай міжраённай інспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету Міхаіл Ярмоліч.

Фэстываль кулікоў, архіўнае фота
Фэстываль кулікоў, архіўнае фота

На пачатку гэтага году «Ахова птушак Бацькаўшчыны» як нацыянальны партнэр BirdLife International прапанавала ўсім ахвотным назваць свайго намінанта. Зь сямі кандыдатур цэнтральная рада АПБ адабрала тры — гэта максымальная колькасьць, якую можа намінаваць на званьне кожны нацыянальны партнэр BirdLife International са 110 краін сьвету.

Пры адборы ўлічвалася адпаведнасьць прэтэндэнтаў пэўным крытэрам. Званьнем Абаронцаў дзікай прыроды могуць ганараваць за дасягненьні ў маніторынгу біяразнастайнасці, кіраваньні ахоўнымі тэрыторыямі, народнай навуцы, далучэньні людзей да аховы прыроды, а таксама за іншыя значныя ўнёскі.

Фэстываль кулікоў, архіўнае фота
Фэстываль кулікоў, архіўнае фота

Дыплёмы беларускім пераможцам уручаць 26 траўня падчас Фэстываля кулікоў у Тураве.

«Паглядзець на славутае на ўсю Эўропу Тураўскае балоньне і мясцовых кулікоў, пазнаёміцца зь беларускімі абаронцамі дзікай прыроды і супрацоўнікамі Каралеўскага таварыства абароны птушак зь Вялікай Брытаніі — ваш унікальны шанец раз на год. А менавіта — 26 траўня на Фэстывалі кулікоў», — падсумаваў дырэктар грамадзкай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Аляксандар Вінчэўскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG