Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Станіслава Зася вылучылі на генэральнага сакратара АДКБ


Уладзімер Макей і Станіслаў Зась
Уладзімер Макей і Станіслаў Зась

Міністры замежных спраў краін АДКБ 22 траўня ўнесьлі кандыдатуру сакратара Савету бясьпекі Беларусі Станіслава Зася на пасаду генэральнага сакратара абʼяднаньня, піша БелТА.

Паводле прапановы, Зась мусіць прыступіць да выкананьня абавязкаў генэральнага сакратара АДКБ 1 студзеня 2020 году.

Рашэньне аб прызначэньні Зася прымуць увосень на паседжаньні Рады кіраўнікоў дзяржаў, якія ўваходзяць у склад АДКБ.

Больш за 10 гадоў генэральным сакратаром АДКБ быў прадстаўнік Расейскай Фэдэрацыі Мікалай Бардзюжа. Пасьля таго як ён пайшоў у адстаўку, было вырашана, што ў далейшым на гэтую пасаду будуць прэтэндаваць прадстаўнікі ня толькі Расеі, але і іншых краін гэтага вайскова-палітычнага блёку. І першым пасьля Бардзюжы быў прызначаны прадстаўнік Армэніі Юры Хачатураў (Армэнія першая ў альфабэтным парадку).

Аднак, пасьля таго як у Армэніі адбыліся масавыя пратэсты і краіна перайшла ад прэзыдэнцкай да парлямэнцкай формы праўленьня, армянскі бок адклікаў кандыдатуру Хачатурава, абвінавачваючы яго ў супрацьпраўных дзеяньнях падчас працы на іншай пасадзе ў Ерэване.

Менск настойваў на тым, што генэральным сакратаром АДКБ павінен стаць Зась. Беларускую кандыдатуру ўзгаднілі Кіргізстан, Казахстан, Таджыкістан і Расея. Супраць кандыдатуры Зася выступала Армэнія, якая лічыла, што генэральным сакратаром усё роўна павінен стаць ейны прадстаўнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG