Ляўрэатам міжнароднай Букераўскай прэміі 2019 году стала пісьменьніца з Аману Джоха Альхартхі. Яна ўганараваная гэтай прэстыжнай літаратурнай узнагародай за кнігу «Нябесныя целы».
Грашовае ўзнагароджаньне ў памеры 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў падзялілі паміж пісьменьніцай і перакладчыцай Мэрылін Бут.
Джоха Альхартхі, першая пісьменьніца ў Амане, перакладзеная на ангельскую мову, стала першым аўтарам з рэгіёну Пэрсыдзкай затокі, які атрымаў прэмію, — гаворыцца ў паведамленьні на сайце прэміі.
Кніга «Нябесныя целы» — сямейная сага, падзеі якой разгортваюцца на фоне ператварэньня Амана з цэнтра рабагандлю ў краіну, якая гандлюе нафтай.
«Гэта гісторыя, якая пачынаецца ў пакоі і заканчваецца ў сьвеце», — сказала старшыня журы прэміі, гісторык Бэтані Г’юз.
Міжнародная Букераўская прэмія ўручаецца з 2005 года аўтарам, чые творы перакладзеныя на ангельскую мову і апублікаваныя ў Злучаным Каралеўстве або Ірляндыі. Летась яе ляўрэатам стала польская пісьменьніца Вольга Такарчук.