Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менчука аштрафавалі за «мінаваньне» мэтро


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Суд Маскоўскага раёну Менску 21 траўня аштрафаваў на 12 750 рублёў жыхара сталіцы за ілжывае паведамленьне аб мінаваньні станцыі мэтро «Малінаўка».

Паводле суду абвінавачаны ў стане алькагольнага апʼяненьня на плятформе станцыі мэтро «Малінаўка» сказаў дзяжурнай па станцыі, што хоча зьдзейсьніць выбух. Дзяжурная ня ведала, што інфармацыя ілжывая і перадала гэтую інфармацыю органам, якія забясьпечваюць праверку і нэўтралізацыю выбуховак.

Асуджаны ўжо быў раней судзімы. Новы прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG