Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадарка Вялікай Брытаніі далучылася да крытыкі вядоўцы БТ за гамафобныя намёкі


Фіёна Гіб, архіўнае фота
Фіёна Гіб, архіўнае фота

На будынку амбасады Вялікай Брытаніі ў Менску 17 траўня зьявіўся вясёлкавы сьцяг — побач з брытанскім і эўрапейскім. Супольна з брытанскай амбасадай у абарону правоў ЛГБТ-людзей выступілі амбасады ЗША, Ізраілю і Швэцыі, прадстаўнікі ААН і Сусьветнай арганізацыі здароўя.

Брытанская амбасадарка Фіёна Гіб выступіла з заявай у асобным відэа. Яна растлумачыла, што амбасада вывесіла сьцяг не для таго, каб прапагандаваць ЛГБТ-стасункі, а каб прасоўваць роўныя правы для ЛГБТ-супольнасьці — і такія ж правы для ЛГБТ-людзей, як для ўсіх астатніх.

Яна адзначыла, што дыскрымінацыя ЛГБТ-супольнасьці, на жаль, працягваецца і ў Вялікай Брытаніі, і ў астатнім сьвеце, у тым ліку Беларусі, а многія нават не разумеюць, што прытрымліваюцца дыскрымінацыйных поглядаў.

Амбасадарка павітала крытыку брытанскай карпарацыі BBC у адрас тэлевядоўцы каналу «Беларусь-1» Яўгена Перліна падчас трансьляцыі паўфіналу Эўравізіі.

На BBC палічылі гамафобнымі рэмаркі вядоўцы наконт пацалункаў — ён сказаў, што на пацалункі двух мужчын «лепей не глядзець», і чакаў, што «камэра зараз знойдзе па-сапраўднаму клясныя пары». Паводле яго, гэта «каханьне, вядома», але «каштоўнасьці мусяць заставацца каштоўнасьцямі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG