Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На канцэрце ў Кітаі, прысьвечаным Якубу Коласу, сьпявалі Цоя. ВІДЭА


Якуб Колас у Люсінскай школе, Васіль Шаранговіч
Якуб Колас у Люсінскай школе, Васіль Шаранговіч

У Кітаі ўпершыню прайшла канфэрэнцыя, прысьвечаная творчасьці Якуба Коласа. На канцэрце да гэтай канфэрэнцыі выканалі «Зязюлю» Віктара Цоя. Гэтым пахваліўся ў сваім Твітэры амбасадар Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды.

​Канфэрэнцыя прайшла ў рамках «Году адукацыі Беларусі ў Кітаі». Сярод заплянаванага сёлета — праграма адукацыйнага турызму, студэнцкія абмены, фэсты, форумы, канфэрэнцыі, сэмінары, прысьвечаныя культуры і гісторыі Беларусі.

Летась у Кітаі, у Цэнтры вывучэньня Беларусі і беларускай мовы ў Цяньзіньскім унівэрсытэце замежных моваў, адкрылі помнік Якубу Коласу. Гэта першы беларускі помнік, які зьявіўся ў Кітаі. Некаторыя творы Якуба Коласа таксама перакладзеныя на кітайскую мову, аднак беларускія крытыкі зазначаюць, што гэтыя пераклады былі зробленыя з расейскай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG