Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША падрыхтавалі другі пакет антырасейскіх санкцый за атручваньне Скрыпалёў


Дзярждэпартамэнт ЗША накіраваў кіраўніку ведамства Майку Пампэо і прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу другі пакет санкцый у справе аб атручэньні ў Вялікай Брытаніі былога афіцэра ГРУ Расеі Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі.

Пра гэта на слуханьнях у Сэнаце заявіла намесьніца дзяржсакратара Андрэа Томпсан. Паводле яе, новыя абмежаваньні — частка пашыранай стратэгіі ў дачыненьні Расеі.

Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія былі атручаныя ў Солсбэры 4 сакавіка 2018 году з дапамогаю нэрвова-паралітычнага рэчыва «Навічок», распрацоўка якога вялася яшчэ ў Савецкім Саюзе. Лёндан сьцьвярджае, што замах арганізаваў Крэмль, і ўсклаў адказнасьць за тое, што адбылося, асабіста на прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Масква абвінавачваньні абвяргае.

Першы пакет амэрыканскіх санкцый па справе аб атручваньні Скрыпалёў набыў моц 27 жніўня 2018 году. Абмежавальныя меры ўключаюць забарону на продаж Расеі зброі, а таксама тавараў і тэхналёгій двайнога прызначэньня.

Другі пакет санкцый можа ўключаць, у прыватнасьці, поўную забарону на экспарт у Расею амэрыканскіх тавараў, абмежаваньне імпарту расейскіх тавараў у ЗША, паніжэньне ўзроўню дыпляматычных адносінаў, забарону на авіяперавозкі дзяржаўнымі кампаніямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG