У Менску 15 траўня сустрэліся міністры сельскай гаспадаркі Беларусі і Расеі Анатоль Хацько і Дзьмітры Патрушаў, піша БелаПАН.
Міністар сельскай гаспадаркі Беларусі Анатоль Хацько сказаў, што на сустрэчы абмеркавалі пытаньні ўзаемадзеяньня па пастаўках прадукцыі, выкананьне балянсаў, узаемадзеяньня ў сфэры якасьці і бясьпекі прадукцыі, далейшы ход рэалізацыі саюзнай праграмы ў галіне сэлекцыйна-племянной работы.
Пазыцыя Беларусі, паводле Хацько:
- Два бакі спрабуюць вырашыць усе пытаньні.
- «Узаемадзеяньне паміж краінамі вельмі цеснае».
Пазыцыя Расеі, паводле Патрушава:
- Беларусь застаецца «асноўным гандлёвым партнэрам» па сельскагаспадарчай прадукцыі.
- Летась тавараабарот склаў 5 мільярдаў даляраў.
- «Шурпатасьці» у адносінах могуць быць, але «ня можа быць сурʼёзных складанасьцяў».