Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускага біятляніста дыскваліфікавалі за мэльдоній


Мэльдоній, ілюстратыўнае фота
Мэльдоній, ілюстратыўнае фота

19-гадовы беларускі біятляніст Ягор Малафееўскі дыскваліфікаваны на два гады за ўжываньне забароненага прэпарату мэльдонію. Пра гэта абвясьціла Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва Беларусі.

Мэльдоній патрапіў у сьпіс забароненых рэчываў у 2016 годзе, што прывяло да дыскваліфікацыі многіх атлетаў з Расеі і іншых постсавецкіх краінаў. Пры гэтым спэцыялісты сыходзяцца ў меркаваньні, што гэта рэчыва не дае істотнага эфэкту ў спартовых выніках.

Для беларускіх спартоўцаў гэта таксама ня першая дыскваліфікацыя за ўжываньне мэльдонію.

У 2017 годзе беларускі тхэквандыст Арман-Маршал Сіла атрымаў чатырохгадовую дыскваліфікацыю таксама за ўжываньне мэльдонію. Вынікі тхэквандыста з 13 ліпеня па 11 жніўня 2016 года ануляваныя.

У мінулым годзе плыўчыху Насту Станкевіч дыскваліфікавалі на два гады за знойдзены ў допінг-спробе мэльдоній.

Беларускі стралок Аляксей Торцік таксама атрымаў дыскваліфікацыю на чатыры гады за ўжываньне мэльдонію. Усе вынікі прадстаўніка стэндавай стральбы, паказаныя з 20 лістапада 2018 года, ануляваныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG