Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мазыры блогера судзяць за фінансавую піраміду. А будынак суду «замінавалі»


Архіўнае фота
Архіўнае фота

У Мазыры а 10-й раніцы 15 траўня мела прайсьці судовае паседжаньне ў справе блогера Віталя Манько, якога вінавацяць у стварэньні фінансавай піраміды.

Але працэс адклалі з прычыны паведамленьня пра бомбу ў будынку, расказвае «Вясна».

Праваахоўнікі эвакуявалі людзей з будынку суду, ачапілі тэрыторыю, правялі абсьледаваньне памяшканьняў. Выбуховую прыладу не знайшлі, піша БелТА. Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу за заведама ілжывае паведамленьне аб мінаваньні. Паводле арт. 340 Крымінальнага кодэксу, вінаватым пагражае да 7 гадоў турмы.

Відэа на старонцы Віталя Манько
Відэа на старонцы Віталя Манько

Жыхар Калінкавічаў Віталь Манько цяпер вядомы сваімі відэа на Youtube, у якіх ён крытыкуе мясцовыя ўлады і міліцыю. Яго затрымалі 4 чэрвеня летась, зьмясьцілі ў СІЗА, дзе ён працяглы час трымаў галадоўку. Першае паседжаньне ў справе прайшло 26 красавіка.

Паводле Камітэту дзяржкантолю, Манько ў 2015 годзе разам зь некалькімі грамадзянамі Беларусі і Расеі наладзіў працу фінансавай сеткі «Элеўрус», якая абяцала «гарантаваны высокі даход» да 365% гадавых, рэклямаваў сетку ў публічных выступах як «фонд узаемадапамогі». Чальцы сеткі атрымалі прыбытак у 400 тысяч рублёў.

Жонка Манько ж заяўляла, што ён быў не арганізатарам, а шараговым удзельнікам «Элеўрусу», і толькі да канца 2015 году. Яна адзначае, што мужу інкрымінуюць арганізацыю і іншых структураў пад назвай «Элеўрус», створаных ужо пасьля таго, як ён выйшаў зь сеткі. Яна лічыць, што мужа арыштавалі за грамадзянскую пазыцыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG