Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тэль-Авіве сёньня адкрываюцца мерапрыемствы «Эўравізіі-2019»


Зіна Купрыяновіч («Зена»/«Зэна»), удзельніца конкурсу «Эўравізія-2019» ад Беларусі
Зіна Купрыяновіч («Зена»/«Зэна»), удзельніца конкурсу «Эўравізія-2019» ад Беларусі

У нядзелю, 12 траўня, у Тэль-Авіве афіцыйна адкрываюцца мерапрыемствы тыдня «Эўравізіі». Мерапрыемствы будуць праходзіць пад узмоцненай аховай больш чым 20.000 супрацоўнікаў ізраільскай паліцыі і службаў бясьпекі.

У 19:00 (паводле мясцовага часу, які супадае зь менскім) на плошчы каля тэатру «Габіма» адбудзецца цырымонія «Аранжавы дыван». Гэтая цырымонія стане афіцыйным адкрыцьцём мерапрыемстваў. У цырымоніі возьмуць удзел усе дэлегацыі, якія прыбылі для ўдзелу ў конкурсе.

У панядзелак адбудуцца рэпэтыцыі, за якімі змогуць назіраць гледачы, якія маюць білеты.

У аўторак адбудзецца дадатковая рэпэтыцыя, а з 22:00 да 0:10 будзе праходзіць першы паўфінал. У ім пад № 8 выступіць прадстаўніца Беларусі Zena зь песьняй Like It.

У сераду і ў чацьвер пройдуць дадатковыя рэпэтыцыі, а з 22:00 да 0:10 у чацьвер адбудзецца другі паўфінал.

У пятніцу ўдзень у комплексе адбудзецца першая рэпэтыцыя перад фіналам, а з 22:30 да 1:00 будзе праходзіць рэпэтыцыя з удзелам гледачоў, якія маюць білеты.

Аналягічная рэпэтыцыя пройдзе ў суботу, а ў 22:00 адкрыецца фінал конкурсу «Эўравізіі», які завершыцца ў 01:30.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG