Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва выбірае новага прэзыдэнта


Дзейная прэзыдэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце ў 2009 годзе, праз паўгода па інаўгурацыі
Дзейная прэзыдэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце ў 2009 годзе, праз паўгода па інаўгурацыі

Грамадзяне краіны-суседкі Беларусі выбіраюць ужо шостага прэзыдэнта зь дня ўзнаўленьня незалежнасьці. У іх ёсьць выбар з 9 кандыдатур.

Сярод іх найбольшыя шанцы перамагчы маюць тры палітыкі — ​піша delfi.lt. Паводле апошніх напярэдадні першага тура выбараў апытаньняў, яны маюць прыблізна аднолькавую прыхільнасць грамадзян.

Інгрыда Шыманіце — кандыдатка ад цяпер апазыцыйнай кансэрватыўнай партыі «Зьвяз Айчыны — Літоўскія хрысьціянскія дэмакраты». Эканамістка, былая міністарка фінансаў (2009–2012) і былая старшыня праўленьня Банку Літвы (2013–2016), цяпер дэпутатка Сойму. 44 гады, ня замужам, ня мае дзяцей.

Гінтас Наўседа — беспартыйны кандыдат, які ў 2004–2009 гадах быў дарадцам прэзыдэнта Валдаса Адамкуса. У 2000-х працаваў на розных пасадах у Банку Літвы і AB Vilniaus Bankas, у 2008–2018 гадах быў дарадцам і галоўным эканамістам SEB Bankas (новая назва AB Vilniaus Bankas), ад 2010 году выкладае ў Віленскай бізнэс-школе. 54 гады, жанаты, дзьве дачкі.

Саўлюс Сквярняліс — кандыдат ад партыі «Саюз сялянаў і зялёных», якая цяпер уваходзіць у кіроўную кааліцыю. Нярэдка публічна канфліктуе зь дзейнай прэзыдэнткай. Ад інспэктара дарожнай паліцыі даслужыўся да генэральнага камісара паліцыі (2011–2014). Былы міністар унутраных справаў (2014–2016), дзейны прэм’ер-міністар (з канца 2016 году). 48 гадоў, жанаты, мае дачку і сына.

Іншыя кандыдаты — сацыял-дэмакрат Віцяніс-Повілас Андрукайціс, філёзаф Арвідас Юазайціс, эўрапарлямэнтар Валянцінас Мазуроніс, сябры сэйма Міндаўгас Пуйдокас, Нагліс Пуцейкіс і лідар Выбарчай акцыі палякаў Літвы — Саюза хрысьціянскіх сем’яў Вальдэмар Тамашэўскі.

Галасаваньне ў Літве доўжыцца з 7 да 20-й гадзіны. У сьпісах выбаршчыкаў амаль 2 з паловай мільёны грамадзян. Адначасова літоўцы выказваюцца на рэфэрэндумах па двух пытаньнях: пашырэньне падвойнага грамадзянства і скарачэньне колькасьць парлямэнтарыяў.

Калі кандыдатура на пасаду прэзыдэнта не вызначыцца пасьля першага тура, то 26 траўня адбудзецца другі тур.

Дзейная прэзыдэнтка Даля Грыбаўскайце ня будзе балятавацца: яна ўжо прабыла на пасадзе два тэрміны (і амаль дзесяць гадоў), балятавацца надалей ёй не дазваляе Канстытуцыя. Цяпер у Літвы будзе шосты прэзыдэнт з аднаўленьня незалежнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG